Злёт класічных аўтаў у Менску


З 4 да 6 траўня ў сталіцы праходзіць пяты міжнародны злёт класічных і рэтра-мабіляў “Bosch Рэтра Менск–2012”.

У злёце бяруць удзел уладальнікі больш як 70 аўтаў, паведаміў адзін з арганізатараў імпрэзы, Алег Валодзькін. Паводле яго, прэзентаваныя машыны вырабу ад 1923 да 1991 гадоў.

“Самым старым аўтамабілем будзе “Форд T” 1923 года вырабу, наступны — “Б’юік” серыі 57, 1935 года вырабу. Аднак большасць машынаў, што ўдзельнічаюць у злёце, выпушчаныя з 1953 да 1970 года”, – сказаў Валодзькін.

“На жаль, увезці ў Беларусь антыкварную машыну вельмі праблематычна. Нашае новае заканадаўства практычна абмежавала ўвоз сюды старых аўтаў. Разумення мы не знаходзім ні сярод кіраўніцтва гораду, ні сярод кіраўніцтва рэспублікі”, – зазначыў эксперт.

belsat.eu

Стужка навінаў