ЗША: Галодная львіца і адважны хлопчык


https://youtu.be/6fbahS7VSFs
Наведнікі заапарку Орэґан (Oregon Zoo, ЗША) знялі на камеру спробы галоднай ільвіцы з’есці малое дзіця. На шчасце, іх падзяліла тоўстая шкляная сцяна.

Нейкі час хлопчык не заўважаў спробаў ільвіцы дабрацца да яго. Але нават пабачыўшы звера за колькі сантыметраў ад сябе, не спужаўся і нават спрабаваў паразмаўляць з ільвіцаю.

Відэа сустрэчы хлопчыка і львіцы Каі (Kya) сталася адным з самых папулярных на гэтым тыдні сярод амерыканскіх інтэрнаўтаў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары