Апытанне: акцыі ці шампанскае?


https://youtu.be/HnsaP-v2FO0
2 траўня стартаваў продаж акцыяў ААТ “Менскі завод пеністых вінаў” – пілотны праект у народным IPO (першасным продажы акцыяў) у Беларусі.

Да 15 чэрвеня беларусы могуць набыць не больш як 999 акцыяў на чалавека з дапамогаю брокераў Беларускай валютна-фондавай біржы, у тым ліку “Беларусбанку” і “Белаграпрамбанку”. Адна акцыя каштуе 171 450 рублёў (без уліку камісіі) – за гэтыя грошы можна купіць некалькі бутэлек шампанскага Менскага заводу пеністых вінаў. Карэспандэнты БелаПАН пацікавіліся ў менчукоў: што б набылі яны на такую суму – акцыі заводу ці яго прадукцыю?

“Ні таго, ні другога. Віна я не ўжываю, а акцыі для мяне – як казка”.

“Я б лепш акцыі купіў. Спіртнога я не ўжываю, а акцыі спатрэбяцца ў будучыні. Алкаголь можна выпіць, а акцыі будуць даўжэй захоўвацца”.

“Акцыі менскага заводу? Ці купіў бы я? Думаю, што наўрад ці”.

“Лепш прадукцыю. Чаму? А як, напрыклад, свята якое-небудзь – патрэбная прадукцыя, акцыямі не адзначыш свята”.

Паводле стану на 3 траўня прададзена больш як 4000 акцыяў прадпрыемства на агульную суму звыш 800 млн рублёў, паведаміла начальніца аддзелу карпаратыўнага бізнесу “Беларусбанку” Наталля Канавалава. “Набыццё акцыяў дае права на кіраванне прадпрыемствам і атрыманне часткі прыбытку ў выглядзе дывідэндаў. Камісія “Беларусбанку” складае 90 000 рублёў незалежна ад колькасці набытых акцыяў. Набыццё акцыяў ажыццяўляецца за наяўны або безнаяўны разлік”, – паінфармавала Канавалава.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары