На Дзень Перамогі – праз металадэтэктар


https://youtu.be/7WVW1TY94jY
Месцы правядзення ўсіх масавых урачыстасцяў 9 траўня органы ўнутраных справаў возьмуць пад асаблівы кантроль. Пра гэта паведаміў першы намеснік начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Беларусі Іван Кубракоў.

Паводле яго, службу ў гэтых месцах і на сумежных тэрыторыях будуць несці ўзмоцненыя нарады міліцыі. Ува ўсіх месцах правядзення святкавання арганізуюць кантрольна-прапускны рэжым і відэадакументаванне «з мэтаю арганізацыі бяспекі нашых грамадзянаў».

Як паведаміў начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі ГУУС Менгарвыканкаму Юрый Сарокін, пропуск у месцы ўрачыстасцяў будзе арганізаваны з абавязковым надглядам з выкарыстаннем ручных і стацыянарных металадэтэктараў.

У Менску на шэсце 9 траўня арганізуюць 28 кантрольна-прапускных пунктаў, якія ўключаць у сябе 104 пункты пропуску. Прадстаўнік ГУУС папярэдзіў, што ў месцы правядзення масавых акцыяў не будуць прапускаць людзей з забароненымі прадметамі, а таксама з веласіпедамі і хатнімі жывёламі.

Сарокін паведаміў, што абмяжоўваць рух транспарту ў раёне правядзення святочнага салюту вечарам 9 траўня каля стэлы «Менск – горад-герой» не плануецца.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары