Апытанне: свабода прэсы


У Міжнародны дзень свабоды прэсы Беларусь традыцыйна трапіла ў лік яе найгоршых ворагаў. Сёлета нашая краіна заняла 193-е месца з 197-мі. Нашымі суседзямі ў рэйтынгу сталі Куба, Экватарыяльная Гвінея, Эрытрэя, Іран, Паўночная Карэя, Туркменістан і Узбекістан.

“Белсат” запытаўся ў жыхароў Пінску: адкуль яны бяруць інфармацыю пра падзеі ў краіне, і ёсць у Беларусі свабода медыяў?

“Інфармацыю бяру і з дзяржаўных і з незалежных медыяў – маю на ўвазе і інтэрнэт, і газеты. Але свабоды прэсы ў Беларусі фактычна не існуе”, – падзялілася пажылая жанчына.

“Беларускія медыі – не, бо я ім не давяраю. Часам толькі “Свабоду”, расейскія медыі, тэлеканал “Мір” часам, як пра Беларусь кажуць. Газетаў не купляю – хапае інтэрнэту. А так усё пад кантролем – што трэба для ўлады, тое і пішуць, рэшта не праходзіць”, – кажа мужчына.

“Навіны толькі з інтэрнэту, газетаў не чытаю і тэлебачанне зрэдку гляджу. Калі гляджу, то толькі кабельнае тэлебачанне і там навіны. Ці ёсць свабода прэсы? Ну, думаю, ёсць”, – кажа малады чалавек.

“Перадусім з недзяржаўных медыяў, і трохі гляджу дзяржаўнае тэлебачанне, каб арыентавацца. Бо я лічу, што яны не даюць аб’ектыўнай інфармацыі, прапаганда яшчэ мацнейшая, чым у савецкія часы. Вядома, дзяржаўныя медыі ў лепшых умовах – іх падтрымліваюць улады”, – мяркуе жанчына сталага веку.

belsat.eu

Стужка навінаў