Павел Сяргей: Савецкай сімволікі не можа быць у нармальнай краіне


https://youtu.be/dgayPRovhFg
3 траўня ў судзе Маскоўскага раёну Менску працягнулася судовае пасяджэнне з разглядам грамадзянскага пазову прадстаўнікоў кампартыі Беларусі да сябраў моладзевай арганізацыі “Малады фронт” Паўла Сяргея, Рамана Васільева і Міхаіла Мускага, якія 7 лістапада 2011 г. падчас мітынгу закідалі яйкамі помнік Леніна.

“Я закідваў помнік Леніна яйкамі, каб выказаць стаўленне да камунізму. Я лічу сябе хрысціянінам, і чырвоныя сцягі ды савецкая сімволіка, пад якою некалі забівалі хрысціянаў, для мяне абраза. Гэта ненармальна. Гэтак не мае быць у нармальнай краіне”, – заявіў Павел Сяргей.

Праваабаронца Наста Лойка прагназаваць выніку справы пакуль не бярэцца, бо ў Беларусі, “дзе судовая сістэма даўно не мае аб’ектыўнага і незалежнага характару”, рабіць якія-небудзь прагнозы нялёгка.

“Сведку з боку міліцыі знайшлі вельмі хутка – гэта сведчыць пра тое, што нейкая сувязь і кантакт з судом у іх ідзе. Калі аб’ектыўна, то мне здаецца, што не зусім абгрунтавана тут выстаўляюцца маральныя і матэрыяльныя прэтэнзіі. Цікава, што вырашыць суд, бо ніякіх аб’ектыўных доказаў няма. Ёсць досыць вялікія супярэчнасці ў аднаго з пазоўнікаў і завышаны кошт патрабаванняў”, – адзначыла Лойка.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары