Аляксандр Малчанаў, 1,5 года


Прысуджаны да 3 гадоў турмы за ўдзел у дэманстрацыі супраць выбарчых фальсіфікацыяў 19 снежня 2010 г., пазней памілаваны, 23-гадовы апазіцыянер ізноў вярнуўся ў вязніцу. Яго асудзілі за крадзеж металалому з зачыненай фабрыкі.

Пасля затрымання ў снежні 2010 г. апазіцыянер страціў працу слесара на Барысаўскім заводзе аўтатрактарнага абсталявання (БАТЭ), быў адлічаны з ВНУ. Як паведамілі ягоныя бацькі, з-за прысуду на палітычным працэсе малады чалавек не мог знайсці працы.

Малчанаў, каб мець за што жыць і дапамагчы цяжка хворым бацькам, пачаў збіраць металалом. 10 красавіка гэтага года ён стаў перад судом, абвінавачаны ў крадзяжы металалому на суму каля 9 долараў, як сам кажа, з недабудаванай і закінутай 20 гадоў таму фабрыкі, за што атрымаў 1,5 года калоніі строгага рэжыму. Апазіцыянер падкрэслівае, што да ягонага затрымання міліцыя не цікавілася лёсам аб’екту. Паводле актывіста, гэта помста праваахоўных органаў.

Стужка навінаў