Апытанне: ці добра жывуць беларусы?


Ці добра жывуць беларусы? з якімі праблемамі сутыкаюцца нашыя суайчыннікі? Журналісты «Белсату» правялі вулічнае апытанне ў Менску.

«Праблема для маладых – жытло. І праца, вядома. Гэта дзве рэчы, якія трэба імкнуцца паправіць. Моладзі жытло патрэбнае, тады ўсё будзе», – гаворыць адзін з рэспандэнтаў. Тым часам іншую жыхарку Менску турбуе праблема незабяспечанасці беларускіх пенсіянераў. «Я пенсіянерка і лічу, што адной пенсіі мала, таму працуеш, пакуль сілы ёсць. А старым кепска – і на лекі не стае. Было б добра данесці гэта вярхам», – гаворыць жанчына.

Некаторыя ж лічаць, што істотных праблемаў у краіне няма і беларусам няма на што наракаць. «Я працую на прыватнай фірме, і ў мяне праблемаў няма, усё добра», – гаворыць адзін з рэспандэнтаў. З ім пагаджаецца маладая жанчына. «Увогуле ўсё цудоўна, людзі апранаюцца добра, выглядаюць цудоўна. Задаволеныя, шчаслівыя – я ні разу не чула, каб мне сказалі, што кепска», – заявіла яна журналістам.

Іншы рэспандэнт гаворыць пра адваротнае – адсутнасць перспектываў і нізкія заробкі. «Жахліва, ніякіх магчымасцяў зарабіць, ніякіх нармальных працоўных месцаў. Заробкі проста ніякія», – падкрэсліў жыхар Менску.

belsat.eu
https://youtu.be/SSPpiRGgXgg

Глядзі таксама
Каментары