Мядзведзеў з Пуціным пасля дэманстрацыі пайшлі на піва


Яны замовілі нефільтраванае ў бары “Жыгулі” на Новым Арбаце.

1 траўня ў Маскве прайшла традыцыйная дэманстрацыя, прысвечаная Дню працы. Шматтысячную калону ачольвалі сённяшні прэзідэнт Расеі Дзмітры Мядзведзеў і прэм’ер-міністр Уладзімір Пуцін, якія неўзабаве памяняюцца пасадамі.

Дэманстранты з дзяржаўнымі сцягамі ды пракрамлёўскімі плакатамі прайшлі цэнтральнаю вуліцаю – Цвярской – і выйшлі на Манежную плошчу. Пасля бяззменныя кіраўнікі Расеі разам з мэрам сталіцы Сяргеем Сабяніным і прафсаюзным лідарам Міхаілам Шмакавым пайшлі на піва ў бар “Жыгулі”, які належыць сыну Іосіфа Кабзона.

belsat.eu
https://youtu.be/Bh1GV6-VjAs

Глядзі таксама
Каментары