Рэліквіі святой Марыі Магдалены вандруюць па Беларусі


Сёння іх даставілі ў Менск, дзе да іх выстраілася чарга вернікаў.

29 красавіка ў Менск прыбыла дэлегацыя манахаў з афонскага манастыра Сімона Пятра, якія прывезлі ў Беларусь хрысціянскія святыні. Гэта часціцы мошчаў святой Марыі Магдалены, святой велікамучаніцы Барбары ды часціцы Святога і Жыватворнага Крыжа Гасподняга.

Рэліквіі прывезлі ў царкву святой Марыі Магдалены, да якога выстраілася вялікая чарга вернікаў. У гэтай бажніцы святыні прабудуць да раніцы 5 траўня, пасля чаго іх плануецца перавезці ў Бабруйск, Магілёў, Віцебск і Горадню.

Святыні трапілі ў Беларусь з ініцыятывы брацтва ў гонар Свяціцеля Мікалая, архіепіскапа Мірлікійскага, Цудатворцы пры царкве святой Марыі Магдалены.

belsat.eu

Стужка навінаў