Пасля спёкі чакаюцца замаразкі


На наступным тыдні на поўначы Беларусі ноччу магчымыя першыя травеньскія замаразкі.

Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтру Дзмітрый Рабаў падчас відэабрыфінгу 30 красавіка на інфармацыйна-аналітычным партале Саюзнай дзяржавы (www.soyuz.by).

Паводле яго, на гэтым тыдні будзе халадней, чымся ў апошнія дні красавіка, ды будуць большыя кантрасты тэмпературы паветра паміж поўначчу і поўднем Беларусі.

Сіноптык кажа, што ў сераду, 2 траўня, будзе пераважна без ападкаў, толькі днём па Берасцейскай вобласці месцамі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцаю слабы туман. Тэмпература паветра ноччу плюс 1–7°С, днём плюс 12–20°С. На паўднёвым захадзе плюс 8–12°С, днём плюс 21–28°С.

Як паведаміў Рабаў, у чацвер месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 4–11°С, днём 19–20°С. На паўднёвай палове ноччу плюс 12–15°С, днём 21–27°С.

Паводле сіноптыка, у пятніцу ноччу чакаецца надвор’е пераважна без ападкаў, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ноччу месцамі плюс 2–9, па поўдні да плюс 10–13°С. На паўночнай палове магчымыя першыя замаразкі да 0°С – мінус 2°С. Днём ад плюс 12°С па поўначы да плюс 24°С па поўдні.

У выхадныя на тэрыторыю Беларусі зноў пачне паступаць больш цёплае паветра, аднак яно будзе вільготнае. Таму ў суботу на большай частцы краіны, а ў нядзелю месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ў суботу ноччу плюс 7–14°С, днём плюс 13–20°С, на паўднёвым усходзе да плюс 26°С. У нядзелю ноччу плюс 5–12°С, днём плюс 13–20°С, па паўднёвым усходзе да плюс 25°С.

belsat.eu

Стужка навінаў