Беларусь – лідар у росце коштаў


У сакавіку Беларусь заняла першае месца сярод шэрагу краінаў СНД і Еўропы паводле росту спажывецкіх коштаў. Параўнальныя звесткі апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт. Да гэтага больш за паўгода Беларусь заставалася лідарам у тэмпах інфляцыі. Толькі ў студзені 2012 г. яе апярэдзіла Вугоршчына, але ў лютым Беларусь таксама была на першым месцы.

У сакавіку беларуская інфляцыя ў параўнанні з лютым 2012 г. склала 1,5 %, у той час як у Літве і Эстоніі – 1 %, Вугоршчыне – 0,8 %, Іспаніі – 0,7 %, Латвіі – 0,6 %, Італіі, Польшчы, Расеі – 0,5 %, Фінляндыі ды Турцыі – 0,4 %, Славаччыне, Украіне, Балгарыі, Нямеччыне, Казахстане – 0,3 % , Чэхіі – 0,2 %. У Нарвегіі кошты знізіліся на 0,1 %.

У Беларусі ў 2011 г. зафіксаваная самая высокая інфляцыя за апошнія дзесяць гадоў. За год спажывецкія кошты ў Беларусі павялічыліся на 108,7 %, у тым ліку за снежань – на 2,3 %. Паводле ж прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі планавалася інфляцыя на ўзроўні 7,5–8,5 %. У 2012 г. урад спадзяецца ўтрымаць інфляцыю ў межах 19–22 %.

belsat.eu

Стужка навінаў