Квітненне бярозаў напалохала жыхароў Масквы


Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Расеі зняпраўджвае чуткі пра выбух на хімічным заводзе ля Масквы. Падставаю для размоваў паслужылі аблокі зялёнага пылу ды “кіслотныя лужыны” зялёна-жоўтага колеру.

МНС і эколагі паведамляюць, што аблокі незвычайнага пылу – гэта толькі бярозавы пылок, ён асядае на асфальце, аўтамабілях, а дождж змывае яго з дрэваў, у выніку чаго лужыны маюць “хімічны” колер.

“Ураджай пылку ў кожнага віду дрэваў год ад года мяняецца і мае сваю рытміку, як, напрыклад, ураджай яблык. У цяперашні сезон бяроза дала максімальную колькасць пылку, які ўвогуле назіраецца ў нашых шыротах”, – гаворыць Святлана Палявова з факультэту біялогіі МГУ.

Актыўнаму красаванню дрэваў паспрыяла таксама раптоўнае павышэнне тэмпературы паветра.

belsat.eu

Стужка навінаў