Украінцы баяцца за “Еўра-2012”


https://youtu.be/svemv7-Pzos
Чэмпіянат свету па футболе, які будзе праходзіць ва Украіне і ў Польшчы, распачынаецца ў чэрвені. Пасля серыі выбухаў у Днепрапятроўску кіраўнік службы бяспекі Кіева Юрый Парамонаў пераконвае заўзятараў, што баяцца ва Украіне няма чаго.

Пра гэта ён заявіў падчас вучэнняў для ахоўнікаў сталічнага стадыёну “Алімпійскі”, якія прайшлі 27 красавіка. На іх трэнаваліся дзеяць у выпадку пажару, выбуху бомбы або тэрарыстычнай атакі.

“Думаю, бяспека [падчас правядзення “Еўра-2012”] будзе гарантаваная – мы праводзім вучэнні ўжо не першы год. І я хачу яшчэ раз паўтарыць: не трэба звязваць выбухі ў Днепрапятроўску з рыхтвывннем да “Еўра”, – сказаў Юрый Парамонаў.

Тым часам першы намеснік кіраўніка Службы бяспекі Украіны Уладзімір Ракіцкі заявіў увечары 27 красавіка ў эфіры ўкраінскага тэлеканала “Інтэр”, што адказнасці за выбухі пакуль ніхто на сябе не ўзяў.

У Днепрапятроўску прагучала серыя выбухаў. Першы прагрымеў аб 11:50 мясцовага часу на трамвайным прыпынку. Агулам ад выбухаў, паводле Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Украіны, пацярпелі 27 чалавек, у тым ліку 9 дзяцей.

Другі выбух адбыўся каля кінатэатру – зарад быў у сметніку. Трэці выбух прагрымеў ля ўваходу ў парк, чацвёрты – на адной з вуліцаў, бомба таксама была закладзеная ў сметніцу.

belsat.eu
https://youtu.be/TAd1zczKX70

Глядзі таксама
Каментары