Людміла Гразнова: У разгонах акцыяў зацікаўленая Расея


Сорак затрыманых удзельнікаў “Чарнобыльскага шляху”. Некаторых адпусцілі, але шэраг маладзёнаў сталі перад судом. Двум зрабілася дрэнна, і суддзі выклікалі хуткую дапамогу. Хлопцы цвердзяць, што ў пастарунку іх моцна пабілі міліцыянты. Затрымала міліцыя таксама дзяўчыну, якая вітала шэсце нацыянальным сцягам са свайго балкону. Навошта запалохваць?

Паводле праваабаронцы Людмілы Гразновай, улада такімі дзеяннямі хоча паказаць, хто ў хаце гаспадар. У такой сітуацыі надзвычай зацікаўленая Расея. Як прэтэндэнтцы на тытул нэакаланіяльнай дзяржавы, у Беларусі ёй не патрэбныя ні цвярозыя ўлады, ні моцная апазіцыя. Таму Масква правакуе канфлікт паміж найвышэйшым кіраўніцтвам нашай краіны ды апазіцыяй з аднаго боку і Захадам з другога. У такой сітуацыі імкненне беларускіх спецслужбаў запалохаць грамадзянаў, каб трымаць іх пад кантролем, адыходзіць на другі план.

belsat.eu

Стужка навінаў