Аляксандр Мілінкевіч: Не шкадую, што не балатуюся


У інтэрв’ю БелаПАН лідар руху “За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што не шкадуе пра сваё рашэнне сысці з перадвыбарчай дыстанцыі.”Калі б я пайшоў, быў бы дзясятым кандыдатам, які змагаўся б са сваімі партнёрамі па апазіцыі, а Аляксандр Рыгоравіч адпачываў бы “, – дадаў палітык.

Аляксандр Мілінкевіч мяркуе, што з’яўленне напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў новых твараў у апазіцыі – гэта “не так дрэнна”. “Новыя людзі ў апазіцыі вельмі важныя, бо старая яе частка ў пэўным сэнсе сябе змаргіналізавала”, – кажа Аляксандр Мілінкевіч.

Палітык зазначыў, што на гэтых выбарах удзельнічаў у зборы подпісаў, стаяў у пікетах, хадзіў па дамах, а цяпер ездзіць з кандыдатамі па краіне і выступае на сходах. “Я не збіраюся сыходзіць з палітыкі”, – заявіў экс-кандыдат на прэзідэнцтва. У той жа час ён не ўпэўнены ў тым, калі ў Беларусі будуць наступныя прэзідэнцкія выбары – “праз чатыры гады або праз год-два”. “Я гатовы ўдзельнічаць у іх у той ролі, якая будзе мне адпавядаць”, – сказаў Мілінкевіч.

belsat.eu
https://youtu.be/ijQ5QijBVKI

Глядзі таксама
Каментары