Удзельнікаў “Чарнобыльскага шляху” кідаюць за краты (Абноўлена)


Асудзілі пецярых. Раману Васільеву, якога з суда забрала “хуткая”, бо яму стала кепска пасля збіцця пры затрыманні, далі 15 дзён аршыту.

За “дробнае хуліганства” суд Савецкага раёну Менску даў актывісам дэмакратычнага руху Аляксею Чурылу і Дзмітрыю Шаўлюкевічу 10 і 15 дзён арышту, адпаведна. У гэты ж суд сёння прывезлі яшчэ пяцярых удзельнікаў шэсця: актывістаў міжнароднай арганізацыі “Малады фронт” (Чэхія) Мікалая Дземідзенку, Міхаіла Мускага і Рамана Васільева, а таксама двух чалавек, прозвішчаў якіх пакуль не высветлілі. Першых трох асудзілі на 15 дзён арышту за “дробнае хуліганства”.

Праваабаронцы паведамляюць, што Раману Васільеву ў судзе стала дрэнна. На машыне хуткай дапамогі яго павезлі ў 9-ю больніцу. Паводле Міхаіла Мускага, у міліцыі іх з Раманам моцна збілі.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, учора ўвечары ў Менску затрымалі больш за 30 чалавек.

belsat.eu

Стужка навінаў