Сёння адбудуцца суды над удзельнікамі «Чарнобыльскага шляху»


Каля 40 чалавек даставілі ўчора ў Савецкі і Цэнтральны РУУС. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, з Цэнтральнага РУУСу затрыманых адпусцілі, а ў Савецкім утрымліваюцца каля 30 удзельнікаў шэсця.

«Міліцыя не дала дакладных звестак, колькі чалавек будуць судзіць. Прынамсі траіх «маладафронтаўцаў»: Рамана Васільева, Міколу Дземідзенку і Міхася Мускага. Але мы чакаем больш судовых справаў. Міліцыя заяўляла, што частку тых, хто ўтрымліваецца ў Савецкім РУУСе адпусцілі, але ніхто дакладна не выходзіў», – пракаментавала праваабаронца Наста Лойка.

Паводле якіх артыкулаў будуць судзіць затрыманых, пакуль не вядома. Хутчэй за ўсё пратаколы складуць паводле арт. 17.1. КоАП «Дробнае хуліганства».

Грамадзяне Расеі, актывісты маскоўскага «Молодежного Яблока», затрыманыя на акцыі, адпушчаныя на волю.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары