Новікава: 50 % беларусаў застануцца без шчытападобнай залозы


Чвэрць усёй сельгаспрадукцыі ў Беларусі вырошчваецца на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях. Незалежныя эксперты гавораць, што ў Беларусі інфармацыя пра ўплыў радыяцыі на здароўе чалавека замоўчваецца. Між тым, паводле замежных адмыслоўцаў, нават у сёмым пакаленні будзе адчувацца чарнобыльскае рэха. Улады ж дазволілі займацца сельскагаспадарчаю вытворчасцю на забруджаных тэрыторыях. І гавораць, што кантралююць, каб небяспечныя харчы не траплялі на нашыя сталы. Ці сапраўды небяспекі няма?

Прадстаўніца грамадскай арганізацыі “Экадом” Таццяна Новікава кажа, што атрымаць інфармацыю пра ступень забруджання радыенуклідамі харчоў і зямлі не могуць ні простыя грамадзяне, ні навукоўцы. Звестак пра тое, як радыяцыя ўплывае на здароўе беларусаў, эксперты не атрымліваюць з 2006 г.

Наколькі рызыкоўна будаваць АЭС у Астраўцы? Паводле суразмоўцы, нават тыя атамныя электрастанцыі, якія працуюць безаварыйна, рэгулярна выкідаюць у паветра шкодныя рэчывы. “Прыкладна да 2050 г. палова насельніцтва Беларусі будзе без шчытападобнай залозы”, – гаворыць эксперт. Беларусы пацярпелі ад аварыі ды працягваюць апраменьвацца тымі АЭС, што месцяцца навокал.

Улада традыцыйна не прымае гэтай акцыі, таму нават дазваляе чыніць усялякія перашкоды. Яшчэ учора, паводле Новікавай, арганізатараў і ўдзельнікаў акцыі блакавалі ў іхных кватэрах. Рабілася ўсё, каб шэсце не стала масавае.

belsat.eu

Стужка навінаў