Юрый Чавусаў: Упершыню ў Беларусі пачалася вайна рэйтынгаў


https://youtu.be/h-FNdgaTBZ8
Улады хочуць, каб выбарчая кампанія выглядала па-заходняму, кажа палітолаг.

Рэйтынгі кандыдатаў у Беларусі на замову дзяржаўнага тэлеканалу АНТ вымярае кампанія “TNS-Украіна”. Паводле яе звестак, літаральна за тыдзень рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі вырас з 55% амаль да 76%. На другім месцы Уладзімір Някляеў, якому далі 5,4% галасоў.

Невядомы дагэтуль сацыялагічны цэнтр “Socium” з Расеі называе зусім іншыя лічбы. За Аляксандра Лукашэнку гатовыя прагаласаваць толькі 35% выбарнікаў. Сукупны ж рэйтынг Уладзіміра Някляева, Андрэя Саннікава і Яраслава Раманчука складае 34%.

“Рэйтынгі – гэта элемент не навуковай сацыялогіі, а пі-ару, – кажа палітолаг Юрый Чавусаў. Мы тут не назіраем рэзкай змены рэйтынгаў у выглядзе звестак, якія сацыёлагі атрымліваюць. Мы назіраем рэзкую змену лічбаў, на якіх акцэнтуюць увагу гэтыя ж сацыёлагі, калі прэзентуюць вынікі сваіх даследаванняў для прэсы”.

Што датычыць экзіт-полаў, дык пад “шапкай” украінскай кампаніі, паводле эксперта, у полі будуць працаваць прадстаўнікі БРСМу. Праз ціск уладаў незалежныя службы гэты від даследаванняў праводзіць адмовіліся. Пры гэтым, мяркуе Юрый Чавусаў, улады могуць нават дазволіць адкрыты падлік галасоў 19 снежня, бо адсотак, які гарантуе перамогу Аляксандра Лукашэнкі, яны забяспечаць падчас датэрміновага галасавання.

Замова ж даследавання каналам АНТ сведчыць пра тое, што ўлада хоча, каб выбарчая кампанія выглядала, як заходняя. “У нашых суседзяў гэта часта робяць незалежныя СМІ. Экзіт-пол, у пэўным сэнсе, – гэта інструмент медыйнай барацьбы паміж медыямі за тое, каб як мага раней паведаміць вынікі галасавання, а не каб іх аспрэчыць”, – патлумачыў Юрый Чавусаў.

belsat.eu
https://youtu.be/fj5ruQjIjO8

Глядзі таксама
Каментары