Мітынгу на 1 траўня не будзе


Менгарвыканкам не дазволіў прадстаўнікам апазіцыі правесці мітынг у парку Дружбы народаў, бо ў гэтым месцы “запланаванае правядзенне іншага мерапрыемства”.

Пра гэта паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі, намеснік старшыні Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Валерый Ухналёў. “Што гэта за мерапрыемства, мне не паведамілі. Сёння мы з астатнімі заяўнікамі акцыі збяромся, каб абмеркаваць, як рэагаваць на адмову ў правядзенні мітынгу”, – сказаў ён.

Акрамя Ухналёва пад заяўкаю на правядзенне мітынгу таксама падпісваліся старшыня аргкамітэту дзеля стварэння Беларускай партыі працоўных Аляксандр Бухвостаў і прадстаўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валерый Фралоў.

Мітынг меў прайсці пад лозунгамі “Спыніць падзенне ўзроўню жыцця!”, “Свабоду палітвязням!”, “Справядлівыя выбары – справядлівая ўлада”.

belsat.eu

Стужка навінаў