Лукашэнка дазволіў спальваць смецце на падворках


«Не перашкаджайце людзям наводзіць парадак на зямлі. Не трэба людзям забараняць спальваць смецце на сваім падворку. Вызначце дзень, калі хочаце, калі яны могуць гэта рабіць. Усё жыццё людзі спальвалі ў сябе ў дварах старыя рэчы, галлё – не, МНС забараніла, ходзяць па вёсцы, сочаць, не даюць людзям навесці парадак. Ну што гэта за глупства такое?! Таму па ўсёй краіне не перашкаджайце людзям», – падкрэсліў Лукашэнка.

Беларускія эколагі лічаць заяву прэзідэнта непрадуманаю ды небяспечнай. Спальванне смецця на падворках і прысядзібных участках пагражае не толькі навакольнаму асяроддзю, але галоўным чынам здароўю людзей.

“Рашэнне прэзідэнта супярэчыць здароваму сэнсу, – адзначае намеснік старшыні Беларускай партыі “Зялёныя” Дзмітрый Кучук. – МНС забараняла спальваць смецце на падворках, бо бывалі выпадкі, калі полымя перакідвалася на жылыя збудаванні. Калі ж у кучу смецця трапляе пластмаса, пластыкавыя бутэлькі ды іншая хімічная прадукцыя, то ўдыханне такіх рэчываў можа вызываць атручванне, асабліва церпяць ад яго дзеці”.

Эколаг прапаноўвае альтэрнатыўныя спосабы пазбаўлення ад смецця на падворках. “Галлё і пажухлае лісце неабходна вывозіць на палігоны або фармаваць кампост, які потым выкарыстоўваецца ў сельскагаспадарчых працах. Нельга забываць, што, спальваючы пластмасу ці макулатуру, мы выкідаем на вецер грошы, бо другасныя рэсурсы можна перарабіць нават у нашай краіне. Цывілізаваныя краіны даўно адмовіліся ад практыкі спальваць смецце”, – падкрэслівае Дзмітрый Кучук.

belsat.eu

Стужка навінаў