Карбалевіч: У канфлікце перамог усё ж такі Еўразвяз


https://youtu.be/paewzj7nuRw
Палітолаг нагадаў, што афіцыйны Менск спачатку папрасіў амбасадараў Польшчы і Еўразвязу выехаць для кансультацыяў, цяпер жа прапанаваў ім вярнуцца.

«Другі момант – вызваленыя два палітвязні: Андрэй Саннікаў і Зміцер Бандарэнка. Такім чынам, гэта ёсць падставаю, каб еўрапейскія амбасадары вярнуліся, захаваўшы твар», – мяркуе палітолаг Валер Карбалевіч. Да таго ж, Еўразвяз усё ж такі ўвёў новыя санкцыі ў дачыненні Беларусі.

На гэтым тыдні ў Менск прыбылі паслы Стэфан Эрыксан (Швецыя), Лешэк Шэрэпка (Польшча), Эдмінас Багдонас (Літва) і Мішэль Рэнэры (Францыя), а таксама кіраўніца прадстаўніцтва Еўразвязу Майра Муора. Сёння вярнуўся амбасадар Вугоршчыны ФЭрэнц Контра. Свой прыезд цягам бліжэйшых дзён пацвердзілі паслы Крыстаф Вайль (Нямеччына), Іржы Карас (Чэхія) і Яак Ленсмэнт (Эстонія).

У сваю чаргу, Аляксандр Лукашэнка 26 красавіка ў Быхаве падчас працоўнай паездкі ў Магілёўскую вобласць заявіў, што ў Еўразвязе зразумелі бесперспектыўнасць санкцыяў у дачыненні да Беларусі.

Валер Карбалевіч падкрэслівае, што адносіны застаюцца напружанымі, бо на свабоду выйшлі не ўсе палітвязні, чаго патрабуе ад уладаў Еўразвяз.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары