Ва Украіне ўшанавалі ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы


Жыхары Славуціча (Украіна) сабраліся на галоўнай плошчы гораду ў ноч з 25 на 26 красавіка, каб ушанаваць памяць усіх, хто загінуў, ліквідуючы аварыю на ЧАЭС і ад атрыманай смяротнай дозы радыяцыі.

Славуціч месціцца за 50 км ад Чарнобыльскай атамнай станцыі. Ён быў пабудаваны ў 1986 г. для працаўнікоў ЧАЭС ды іхных сем’яў. І цяпер большасць насельніцтва Славуцічу працуе на Чарнобыльскай АЭС.

Людзі з запаленымі знічкамі ды лампадамі ўзялі ўдзел у набажэнстве, перад помнікам загінулым стаяла ганаровая варта. «Людзі, якіх мы сёння ўзгадваем, сваім жыццём заплацілі за памылкі кіраўніцтва. Я хацеў бы, каб гэтага больш ніколі не паўтарылася», – гаворыць Уладзімір Шчарбіна, працаўнік Чарнобыльскай АЭС, які браў удзел у акцыі памяці.

Падчас выбуху чацвёртага энергаблоку загінуў адзін чалавек, а цягам наступных трох месяцаў ад прамянёвай хваробы памерлі яшчэ 28 асобаў. Наступствы ж ад забруджвання радыенуклідамі тэрыторыі Беларусі ды Украіны цяжка ацаніць. Паводле Сусветнай арганізацыі здароўя, у выніку аварыі на ЧАЭС маглі загінуць каля 4 тыс. чалавек.

belsat.eu

https://youtu.be/_50rNFa90G8

Глядзі таксама
Каментары