Вараб'ёў: галоўная хіба абароненасці інфармацыі – чалавечы фактар


Пад наглядам і кантролем спецслужбаў можа быць кожны. Калі на вашым камп’ютары ўсталяваны пэўны вірус. Чарговую хакерскую атаку выявіў партал “Хартыя’97”. Вірус быў скіраваны супраць 15 асобаў і хаваўся ў файле нібыта з Адміністрацыі прэзідэнта. З дапамогаю гэтага віруса магла збірацца інфармацыя з заражаных камп’ютараў. Праграму прыслалі Ірыне Халіп, журналістцы і жонцы экс-кандыдата на прэзідэнцтва Андрэя Саннікава. Аналіз віруса паказаў, што з яго дапамогаю адсочваліся камп’ютары палітычных, грамадскіх дзеячаў і журналістаў.

Паводле інфарматыка Уладзіміра Вараб’ёва, большасць хакерскіх атак ёсць спробаю зарабіць на інфармацыі ці на доступе да камп’ютара. “Думаю, што ў беларускіх спецслужбаў цалкам хапае кваліфікацыі, каб зладзіць гэткую атаку. Галоўная хіба абароненасці інфармацыі – гэта чалавечы фактар, што якраз пацвярджае сённяшні выпадак”, – кажа Вараб’ёў.

Паводле праграміста, нават добрыя антывірусныя праграмы не гарантуюць поўнай бяспекі вашых асабістых звестак. Адмысловец раіць быць выключна ўважлівымі ды правяраць усе вонкавыя файлы перад іх запускам.

belsat.eu

Стужка навінаў