Праляскоўскі: Беларускія СМІ ідуць у нагу з часам


Сёння, 25 красавіка, у Менскім футбольным манежы адкрылася выстава “СМІ ў Беларусі” і форум тэлекамунікацыяў, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіяў “Tibo-2012”.

У выставе бяруць удзел больш за 40 экспанентаў з Беларусі, Украіны, Расеі, Кітаю, Кубы, Індыі ды Турцыі. Форум “Tibo-2012” дэманструе наведнікам прадукцыю амаль 200 кампаніяў з 14 краінаў свету. У межах форуму пройдзе ХІХ беларускі кангрэс інфармацыйных тэхналогіяў і конкурс інфармацыйных рэсурсаў байнэту.

На адкрыцці выставы прысутнічалі міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Радзькоў і міністр сувязі і інфарматызацыі Мікалай Панцялей.

“У сучасным свеце інфармацыя мае асаблівую каштоўнасць і актуальнасць. Беларускія СМІ ідуць у нагу з часам, актыўна асвойваючы новыя дасягненні ў сферы камунікацыяў. Ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі на такім насычаным інфармацыйным рынку галоўная задача СМІ – захаванне і пашырэнне сваёй аўдыторыі. А для гэтага ў першую чаргу неабходна стварыць і данесці да яе высакаякасны прадукт”, – заявіў Алег Праляскоўскі.

belsat.eu

Стужка навінаў