Расейцам таксама надакучыла зіма: лыжнікі скочуць у ваду


Новае выпрабаванне для аматараў спорту прыдумалі ў Краснаярску. На лыжах трэба праляцець над вадаёмам даўжынёю 20 м.

Сёлета толькі некалькім з 96 удзельнікаў забавы ўдалося выканаць гэтае заданне. Амаль усе лыжнікі былі апранутыя ў дзівацкія касцюмы, напрыклад, вавёркі або героя галівудскага фільму «Аватар». Провады зімы прыцягваюць шмат гледачоў.

belsat.eu

Стужка навінаў