Алег Панфілаў: Усё залежыць толькі ад рашэння саміх беларусаў


Расейскі “Аэрафлот” можа набыць адзіную авіякампанію Беларусі. Летась у чэрвені антыкрызісны фонд ЕўраАзЭС вырашыў вылучыць 3 мільярды долараў стабілізацыйнага крэдыту для нашай краіны. Аднак, паводле расейскага боку, Беларусь не выконвае ўсіх умоваў выдавання рэшты крэдыту. Імаверна, што продаж “Белавіі” ёсць адною з такіх умоваў.

Паводле прафесара Грузінскага дзяржаўнага універсітэту, Расея ўсцяж спрабуе задаволіць свае імперскія амбіцыі. Беларусь разглядаецца як дадатковая тэрыторыя. “У Крамлі выдатна ведаюць, што нават калі б Грузію захапілі 4 гады таму, насельніцтва не ўспрыняло б іх як новых гаспадароў. Выключна тэрыторыя, як з Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй”, – кажа спадар Панфілаў.

Галоўна сіла сучаснай Расеі – не войска ці палітычныя рычагі ўплыву. Прапаганда, якая ідзе з расейскіх каналаў, транслюецца на ўсёй постсавецкай прасторы, акрамя Грузіі. А ў Беларусі дапамагаюць і дзяржаўныя тэлеканалы.

“Якою дарогаю мусіць пайсці Беларусь, мае вырашыць насельніцтва. Калі людзі кажуць пра беларускую стабільнасць, то так, можна пайсці набыць ежу, можа, дорага, але яна ёсць. А ў Грузіі ў свой час было праблемаю купіць хлеб. Да таго ж накапіліся старыя крыўды, таму, я спадзяюся, і Абхазія, і Паўднёвая Асеція вернуцца з Расеі”, – кажа Алег Панфілаў.

belsat.eu

Стужка навінаў