Чарнобыльскія фільмы «Белсату» он-лайн


Да 26-х угодкаў катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі першы незалежны тэлеканал «Белсат» паказаў дакументальныя фільмы, знятыя найлепшымі беларускімі рэжысёрамі. Цяпер тры стужкі можна глядзець у інтэрнэце і спампоўваць.

Фільм «Дзень памінання» Галіны Адамовіч, адной з найбольш вядомых на свеце беларускіх кінатворцаў, фільмы якой узнагародзілі на шматлікіх кінафестывалях. Стужка распавядае пра вёску Будзішча, у якую адсялілі пасля Чарнобыльсай катастрофы. У вёсцы засталіся жыць толькі некалькі старых і хворы хлопец Аляксей Прываловіч са сваімі бацькамі. Толькі на Радуніцу збіраюцца былыя вяскоўцы ў Будзішчы: упарадкаваць родныя магілы, паглядзець адзін на аднаго, узгадаць, як японскі рэжысёр Сэіці Мо’тохасі настолькі палюбіў беларускую вёску, што зрабіў некалькі вялікіх фільмаў прае яе і яе жыхароў (самы вядомы і адзначаны – «Аляксей і крыніца»). Праз некалькі гадоў пасля здымкаў рэшткі аднаго з японскіх дакументалістаў прывезлі з Японіі ды пахавалі пад грушкаю ў Будзішчы.

Глядзець фільм он-лайн



Фільмы Паўла Шаўчука пра наступствы Чарнобыльскай катастрофы.

«Дарога да пекла» прысвечаны прычынам трагедыі ды злачыннаму бяздзеянню ўладаў. Прайшло шмат гадоў, але палітыка ўладаў не змянілася. Чаму так адбываецца? Каму выгаднае такое становішча?

«Дарога да пекла. Атрута». У выніку неэфектыўнае палітыкі радыяцыйная атрута распаўсюдзілася па ўсёй Беларусі разам з харчовымі вырабамі. На забруджаных тэрыторыях развіваюць сельскую гаспадарку, людзі збіраюць грыбы і ягады. Адсутнічае эфектыўны маніторынг. Чаму гэтак адбываецца? Што трэба рабіць, каб зменшыць небяспеку для здароўя?





Стужка навінаў