Усаў: Наўрад ці Лукашэнка вызваліць яшчэ кагосьці


https://youtu.be/lghAM_Z8jFI
Паводле палітолага, спачатку кіраўнік Беларусі зробіць усё, каб прымусіць Мікалая Статкевіча ды іншых палітвязняў напісаць прашэнне аб памілаванні.

Палітолаг Павел Усаў нагадвае, што Еўразвяз не звязвае вяртання сваіх амбасадараў у Менск з вызваленнем палітвязняў. Апошняе ёсць гарантыяй таго, што адносна Беларусі не пашырацца санкцыі ды распачнецца новы дыялог.

«Тое, што былі выпушчаныя Саннікаў і Бандарэнка, – гэта будзе спрыяць таму, што прынамсі санкцыі не будуць пашырацца. Але і чакаць, што яны будуць змяншацца, пакуль вязні будуць у беларускіх вязніцах, – таксама нельга», – гаворыць Павел Усаў. Тым больш, вядома, што экс-кандыдата на прэзідэнцтва і ягонага калегу адпусцілі толькі пасля таго, як яны напісалі прашэнні аб памілаванні.

Беларускі рэжым, паводле палітолага, будзе прымушаць пайсці на такі крок іншых палітвязняў: «Гэтыя прашэнні патрэбныя, каб давесці, што яны не дзеюць пад прымусам Еўразвязу. Аляксандр Лукашэнка зробіць усё, каб прымусіць Мікалая Статкевіча папрасіць аб памілаванні».

Што датычыць амбасадараў, дык Павел Усаў падкрэслівае, што для Еўропы прынцыпова, каб вярнуліся ўсе, у тым ліку амбасадар Польшчы і прадстаўніца Еўразвязу, якіх беларускі рэжым лічыць найбольш нязручнымі для сябе.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары