80% расейцаў заўважыла пагаршэнне эканамічнай сітуацыі


80 % расейцаў наракае на рост коштаў і зніжэнне ўзроўню жыцця.

Амаль палова незадаволеных эканамічнай сітуацыяй у краіне лічыць, што гэта звязана з падзеннем коштаў на нафту (барэль маркі «Brent» за апошні час патаннеў на 9% да $ 71).

Сярод расчараваных таўшчынёй свайго гаманца ёсць і тыя, хто абвінавачвае ў праблемах Захад. 33 % расейцаў ускладваюць віну за эканамічны спад на аўтараў санкцыяў супраць Расеі, якая анексавала ўкраінскі Крым і справакавала вайну на Данбасе.

Амаль кожны трэці расеец лічыць, што ўсе праблемы звязаныя з велізарнымі расходамі на крымскую паўвыспу. Так лічыць 30 % рэспандэнтаў «Левада-Цэнтру».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў