8 кастрычніка аэрапорт Горадні пачынае чартарную праграму ў Егіпет


Ужо ў панядзелак адбудзецца першы чартарны рэйс з Горадні ў Хургаду. Неўзабаве з Горадні беларускія турысты змогуць паляцець і ў Шарм эль-Шэйх.

Палёты будуць выконвацца на самалёце Boeing-737, які можа ўзяць на борт 148 пасажыраў. На першы рэйс усе месцы выкупленыя, паведамляе выданне grodnonews.by.

Чартары «Белавія» Горадня – Хургада будуць лётаць па панядзелках і чацвяргах да 25 сакавіка.

Палёты ў Шарм эль-Шэйх пачнуцца ў канцы кастрычніка.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў