8 і 9 верасня беларусы ўбачаць палярнае ззянне


Палярнае ззянне можна будзе ўбачыць толькі ў цёмны час, калі не будзе воблачнасці.

«Для гэтага лепш выехаць далей ад гораду і глядзець на паўночную частку неба. Наўрад ці палярнае ззянне будзе відаць у Менску, такая магчымасць выпадае, напэўна, раз у сто гадоў», – распавёў астраном і фатограф Віктар Малышчыц belta.by.

Таксама праз успышкі на Сонцы ў бліжэйшыя два дні ёсць верагоднасць моцнай магнітнай буры, таму чуллівым людзям трэба быць уважлівымі.

Паводле прагнозаў надворʼя, 8 верасня ўвечары і ўначы аблокаў на небе будзе значна менш.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў