КДБ: праз Беларусь хочуць перапраўляць патэнцыйных тэрарыстаў


Тэрарыстычная пагроза застаецца актуальнай для Беларусі, заяўляюць у ведамстве. Таму ў Гомелі пройдуць рэгіянальныя міжведамасныя вучэнні па дзяржаўным рэагаванні на тэракты.

Як паведаміла ўпраўленне Камітэта дзяржбяспекі па Гомельскай вобласці, у вучэннях удзельнічаюць кіраўнікі і прадстаўнікі мясцовых упраўленняў КДБ, унутраных справаў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Гомельскай пагранічнай групы, прадстаўнікі ўлады і кіравання.

Усе яны будуць выпрацоўваць аптымальную мадэль задзейнічання сіл і сродкаў дзяржорганаў, эфектыўны алгарытм прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў і арганізацыі ўзаемадзеяння абласных падраздзяленняў міністэрстваў і ведамстваў Беларусі пры ўзнікненні тэрарыстычнай пагрозы, па яе папярэджанні і лакалізацыі магчымых наступстваў.

Фармат вучэнняў ўключае ў сябе тэарэтычную і практычную частку, якая пройдзе на палігоне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

У паведамленні адзначаецца, што КДБ пастаянна павышае эфектыўнасць антытэрарыстычнай абароны беларускіх грамадзянаў. Акрамя таго, тэрарыстычная пагроза актуальная для Беларусі, паколькі актывізаліся спробы арганізацыі каналаў незаконнай перапраўкі праз тэрыторыю рэспублікі ў краіны Еўразвяза выхадцаў з краінаў з неспрыяльным ў міграцыйным плане становішчам, у тым ліку тых, што праходзяць па спісах рызыка-прагнозаў тэрарыстычнай накіраванасці.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары