«Рэпартэр»: Як выхоўваць дзіця з аўтызмам?


Кожны можа сутыкнуцца з сітуацыяй, калі вашаму дзіцяці паставілі дыягназ “аўтызм”. Дзе шукаць дапамогі ды ці можна з такім дыягназам паўнавартасна функцыянаваць у грамадстве? Глядзіце ў рэпартажы.

Псіхолагі рэкамендуюць не дазваляць дзіцяці замыкацца ў сабе.

“Пры аўтызме ў дзіцяці ёсць жаданне быць у кампаніі ды камунікаваць з атачэннем. Калі ідзе гутарка пра жаданне камунікаваць ці не – гэта не пра аўтызм. Спектр “нармальнасці” вельмі размыты, няма чорнага і белага”, – кажа псіхолаг Алег Трафімавіч.

Адмыслоўцы падкрэсліваюць, што дзяржаўныя ўстановы не гатовыя працаваць з дзецьмі, якія, паводле іх стандартаў, не пасуюць да “нормы”.

Таму бацькі асаблівых дзяцей стварылі грамадскае аб’яднанне САНТЭ, дзе дзеці з аўтызмам атрымаюць якасную дапамогу педагогаў і псіхолагаў.

У поўным выданні «Рэпартэра» 19 красавіка:
Што рабіць, калі вашаму дзіцяці паставілі дыягназ аўтызм?
Псіхасексуальная субкультура BDSM: вычварэнства ці споўненая мара?
Як прывучыць дзяцей разумець і любіць фальклор?

Запрашаем на тэлечасопіс «Рэпартэр» сёння а 21:25.

belsat.eu

Стужка навінаў