За 2011 год насельніцтва Беларусі зменшылася на 16 тысячаў чалавек


Намесніца старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэту Алена Кухарэвіч паведаміла, што Беларусь паводле колькасці насельніцтва займае 87-ю пазіцыю ў свеце, размяшчаючыся паміж Швецыяй і Самалі. Сярод краінаў СНД – пятае месца пасля Расеі, Украіны, Узбекістану і Казахстану.

Колькасць насельніцтва краіны на 1 студзеня 2012 г. склала 9,465 млн чалавек. На адным квадратным кіламетры тэрыторыі Беларусі ў сярэднім жывуць 46 чалавек. Аднак, падкрэсліла Алена Кухарэвіч, насельніцтва па тэрыторыі размяркоўваецца нераўнамерна. Гэтак, найменш шчыльна населеная Віцебская вобласць – 30 чалавек на квадратны кіламетр. У сталіцы ж шчыльнасць насельніцтва перавышае 6 тыс. чалавек на квадратны кіламетр.

«За 2011 год колькасць насельніцтва краіны зменшылася на 16 тыс. чалавек. Шмат гэта ці не? Гэта раўназначна таму, калі б з карты нашай краіны знік адзін з такіх гарадоў, як Ашмяны, Шклоў або Стоўбцы», – сказала Кухарэвіч.

belsat.eu

Стужка навінаў