Мацкевіч: гэта не лібералізацыя, а гандаль палітвязнямі


Паводле палітолага, вызваленне Андрэя Саннікава і Змітра Бандарэнкі сталася вынікам міжнароднага ціску і салідарнасці дэмакратычных сілаў.

Разам з гэтым Мацкевіч падкрэслівае, што нельга казаць пра дэмакратызацыю або пацяпленне палітычнай сітуацыі ў краіне.

«Лукашэнка будзе працягваць гандаль: нібыта я зрабіў жэст добрай волі, а яны працягваюць ціск далей. Перадусім гэта датычыць Міколы Статкевіча, Дашкевіча і Севярынца – тых, хто трымаецца моцна і не ідзе на ніякую супрацу. Пакуль жа ніякіх падставаў гаварыць пра лібералізацыю няма. Казаць пра тое, што рэжым сам змяніўся і штосьці пазітыўнае зрабіў, не даводзіцца», – кажа Уладзімір Мацкевіч.

Учора ўвечары, 14 красавіка, выйшаў на волю экс-кандыдат на прэзідэнта Андрэй Саннікаў, а сёння вызвалілі ягоную давераную асобу Змітра Бандарэнку. Абодва яны напісалі прашэнні аб памілаванні. Паводле Аляксандра Лукашэнкі, гэта галоўная ўмова вызвалення палітвязняў.

belsat.eu

Стужка навінаў