Пінск: пажар непадалёк газаправоду


Прыкладна а 15:30 жыхары ўскраіны Пінску заўважылі дым і агонь – загарэлася сухая трава на балоце ды тарфянік. Непадалёк ад месца здарэння праходзіць газаправод. Пажарным удалося спыніць полымя. У гашэнні пажару задзеялі тры падраздзяленні МНС і чатыры адзінкі пажарнай тэхнікі.

“Магчыма. хтосьці хацеў адзначыць святы, недзе расклаў вогнішча ці нават недапалак кінуў. Вецер моцны, полымя разгарэлася, а тут сухая расліннасць – усё гэта спрыяла распаўсюду агню. Плошча вялікая – каля 10 гектараў”, – гаворыць Ігар Басюк, начальнік пажарнай змены.

Пажарны гарнізон стаіць непадалёк ад месца здарэння, і першыя машыны ратаўнікоў прыбылі цягам трох хвілінаў. Паводле мясцовых жыхароў, у гэты момант вышыня полымя дасягала пяці метраў.

belsat.eu

Стужка навінаў