Сірыя: Гомс ізноў абстралялі


Актывісты сірыйскай апазіцыі заяўляюць, што сілы, верныя прэзідэнту Башару аль-Асаду абстралялі Гомс уначы з пятніцы на суботу і ў суботу зранку, нягледзячы на абвешчанае спыненне агню.

На відэа, змешчаным у сацыяльных сетках, відаць цяжкую бранетэхніку непадалёк ад Гомсу, а таксама слуп дыму ў самым горадзе, чуваць таксама стрэлы. Паводле аўтараў роліку, здымалі 14 красавіка. Гэта першая інфармацыя аб узнаўленні баявых дзеянняў за апошнія два дні – пасля абвешчання аб спыненні агню. Актывісты апазіцыі цвердзяць, што ў выніку абстрэлу загінуў адзін чалавек.

Паводле ААН, цягам 13-месячнага канфлікту паміж узброенымі сіламі, вернымі Башару аль-Асаду, і апазіцыяй загінулі не менш за 9000 чалавек. Улады ж краіны ва ўсім вінавацяць замежных наймітаў-баевікоў ды заяўляюць, што ў сутыкненнях загінулі 2500 жаўнераў ды паліцыянтаў.

Сёння ў Радзе бяспекі ААН адбудзецца галасаванне аб праекце рэзалюцыі, якая прадугледжвае накіраванне ў Сірыю групы міжнародных назіральнікаў, што маюць кантраляваць абвешчанае спыненне агню.

belsat.eu

Стужка навінаў