Што адбывалася ў Паўночнай Карэі пасля няўдалага старту ракеты?


14 красавіка зладзілі святкаванне 100-годдзя з дня нараджэння Кім Ір Сэна.

Паўночная Карэя правяла цырымонію, нягледзячы на чарговы правал запуску спадарожніка, які здарыўся 13 красавіка. На стадыёне ў Пхэньяне з нагоды святкавання сабралася 50 тысяч гледачоў, якія механічна пляскалі ў ладкі, калі на трыбуне з’явіўся Кім Чэн Ун, унук Кім Ір Сэна. Апагеем стаў вайсковы парад на галоўнай плошчы сталіцы, які прадэманстраваў мілітарную магутнасць дзяржавы.

Кім Чэн Ун, якому няма і трыццаці гадоў, ачоліў краіну пасля смерці летась у снежні ягонага бацькі – Кім Чэн Іра. Учора ж новы кіраўнік дзяржавы атрымаў найвышэйшую вайсковую пасаду, што завяршыла ягоны прыход да ўлады. І адразу ж яму надарылася сутыкнуцца з міжнародным абурэннем з нагоды спробы запусціць ракету са спадарожнікам, нягледзячы на папярэджанні сусветнай супольнасці.

Паўночная Карэя запэўнівала, што ракета мусіла даставіць спадарожнік на арбіту Зямлі. Паводле Злучаных Штатаў ды іх супольнікаў, гэта было закамуфляванае выпрабаванне балістычнай ракеты, якая раскідалася ў паветры праз хвіліну пасля старту і звалілася ў мора.

belsat.eu
https://youtu.be/CZ5GN8ZJXkI

Глядзі таксама
Каментары