Рыгор Кастусёў: Мне заўсёды прапаноўваюць працу падчас выбараў


https://youtu.be/LYK9a5ZiBAg
Кандыдат выказаўся наконт прапановаў працаваць ва ўрадзе.

“Мне такія намёкі не аднойчы рабілі, – гаворыць кандыдат на прэзідэнта ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. – Я на гэтае пытанне адказваю адназначна: згодзен працаваць на любой пасадзе, але так, каб мне не перашкаджалі дзеяць у тым кірунку, які я бачу неабходным. На жаль, цяперашнія чыноўнікі працуюць паводле прынцыпу “я начальнік, ты дурань”. Для мяне гэта непрымальна”.

Палітык кажа, што прапановы заўсёды паступалі перад чарговымі выбарчымі кампаніямі – у парламент, у мясцовыя саветы. “Нават прапаноўвалі вярнуцца ў Шклоў на пасаду кіраўніка камунальнай гаспадаркі. Я адмаўляўся і казаў так: “Я гатовы працаваць на любой пасадзе, але гэтыя прапановы мусяць быць шчырыя і не пад палітычную кампанію”. Сёння я гатовы працаваць і прэзідэнтам – думаю, у мяне хапае і здольнасцяў, і адукацыі, і досведу”.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары