Расейцы вучацца ў Беларусі, як… судзіць


Расея і Беларусь будуць абменьвацца досьведам у правядзенні судовых прымірэнчых працэдураў і развіцці электроннага правасуддзя.

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску 13 красавіка старшыня Вышэйшага арбітражнага суда РФ Антон Іваноў: “Мы сочым за развіццём нашых судовых сістэм і бачым, якая з іх апярэджвае другую, і адпаведна стараемся абменьвацца досьведам”, — зазначыў ён.

Так, на яго думку, медыяцыя (судовыя прымірэнчыя працэдуры) у Беларусі “дасягнула вельмі высокага ўзроўню, а ў Расеі яе так і не ўдаецца ўвесці”. Ён паведаміў, што такія спробы зацвердзіць заканадаўча судовую медыяцыю рабіліся двойчы. Падрыхтаваны апошні законапраект, які ніяк не можа зацвердзіць парламент. “Поспех медыяцыі ў Беларусі вельмі важны. У нас у судах высокая нагрузка, і мы не супраць іх разгрузіць ад лішніх справаў”, — дадаў ён.

Затое, зазначыў Іваноў, Расея апярэдзіла Беларусь у развіцці электроннага правасуддзя. Напрыклад, 15% заяваў у суд падаецца праз інтэрнэт. Апрача таго ўсе акты, што прымаюцца судамі, ужо пяць гадоў публікуюцца ў сеціве. “У нас тут таксама ёсць свае цікавыя дасягненні, і мы імі гатовыя падзяліцца”, — сказаў кіраўнік расійскага арбітражнага суда.

belsat.eu
https://youtu.be/3YVBqVyvOKc

Глядзі таксама
Каментары