Расейцы вырашылі тэрмінова набыць МАЗ


На кантрольны пакет акцыяў прэтэндуе таксама Венесуэла.

Расейская дзяржаўная карпарацыя “Ростехнологии” (вытворца КамАЗаў) распачала актыўныя перамовы, каб пераканаць беларусаў тэрмінова прадаць акцыі МАЗу, 100% якіх належаць дзяржаве. “Яны зацікаўленыя ў тым, каб набыць не менш за 50% акцыяў. Поўны кошт акцыяў прадпрыемства складае $1 млрд”, – адзначыў генеральны дырэктар МАЗу Аляксандр Бароўскі.

Кіраўніцтва прадпрыемства мае мала часу, каб вызначыць, каму ж аддаць кантрольны пакет.
Расейскі рынак – асноўны для беларускага МАЗу. Таму, набываючы кантрольны пакет акцыяў, “Ростехнологии” пазбаўляюцца ад галоўнага канкурэнта.

“Магутнасць МАЗу – каля 25 тыс. грузавікоў на год. Атрымаўшы кантроль над гэтым прадпрыемствам, КамАЗ, апроч паглынання канкурэнта, зможа забяспечыць збыт прадукцыі і для ўласных прадпрыемстваў – вытворцаў дэталяў, – растлумачыў бізнес-аналітык Ігар Мамоненка. – Прадпрыемствы гэтыя трэба запускаць, бо вядома, што запушчаная нядаўна інвестыцыйная праграма абнаўлення гэтых вытворчасцяў ацэньваецца ў $300 млн”.

У той жа час у беларускага вытворцы добра наладжаныя сувязі і з Венесуэлай. Налета там запрацуе зборачны канвеер МАЗу.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары