Рэшткі «Тытаніка» пад пагрозаю знікнення


Самы вялікі ў свеце лайнер затануў 100 гадоў таму 15 красавіка. Вучоныя б’юць трывогу: рэшткі судна на дне акіяну распадаюцца пад уздзеяннем бактэрыяў.

Дакладнае месца спачыну гіганцкага карабля высветлілі толькі ў 1985 г. З таго часу з марскога дна паднялі тысячы прадметаў – вопратку, абутак, асабістыя рэчы пасажыраў, мэблю і г. д. 5 тыс. артэфактаў выстаўляюцца штогод на перасоўных выставах, якія ладзіць кампанія «RMS Titanic».

У той жа час касцяк судна, якое пацярпела ў самай вядомай на свеце катастрофе, распадаецца. Даследнікі кажуць, што хуткасць распаду 45 тыс. тонаў металу паскараецца: «Тытанік» «з’ядаюць» бактэрыі.

Лайнер сутыкнуўся з айсбергам у ноч з 14 на 15 красавіка падчас свайго першага рэйсу – з Вялікай Брытаніі ў Злучаныя Штаты. У выніку катастрофы загінулі 1517 чалавек, найбольш ахвяраў было сярод пасажыраў трэцяга класу. 711 чалавек удалося выратаваць.

belsat.eu

Стужка навінаў