79-гадоў таму Вярхоўны савет БССР перайменаваў Менск у Мінск


29 ліпеня 1939 году Вярхоўны савет БССР прыняў пастанову, на падставе якой Менск у беларускай мове афіцыйна змяніў назву на Мінск.

У старажытных летапісах, дзе ўпершыню згадваецца цяперашняя сталіца Беларусі, назва гораду пісалася менавіта як Менск. Паводле гісторыкаў, упершыню назва «Мінск» сустракаецца ў лацінскамоўных крыніцах 16 стагоддзя. З іх яна трапіла спачатку ў польскую мову, а адтуль – у расейскую.

У 1920-х гадах, калі Менск стаў сталіцай БССР, у Беларусі было 4 дзяржаўных мовы – беларуская, ідыш, польская і расейская. Толькі на першым беларуская сталіца называлася ў адпаведнасці з гістарычнай традыцыяй – Менск. У астатніх выпадках пісалася «Мінск». У 1939 годзе савецкія ўлады афіцыйна пазбавілі горад сваёй гістарычнай назвы ў беларускай мове. Навукоўцы мяркуюць, што звязана гэта з палітыкай агульнай русіфікацыі Беларусі, што праводзілася Масквою.

У 1991 годзе Менскі гарадскі савет дэпутатаў накіраваў у Вярхоўны савет просьбу перайменаваць Мінск у Менск. Прапанову разгледзелі на паседжанні парламенту, аднак да перайменавання не хапіла ўсяго 31 голасу – «за» прагаласавалі 142 дэпутаты, а трэба было 173.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў