Леанід Міндлін: фільм БТ – прапаганда, „Белсату” - расследванне


Два ўзаемавыключальныя погляды на рэчаіснасць. На першую гадавіну выбуху ў менскім метрапалітэне два беларускія тэлеканалы паказалі два фільмы. Стужка «Белсату» «Страх у краіне спакою» і стужка БТ «Метро» спрабуюць праліць святло на адное і тое ж злачынства. Каму верыць?

Дакументальны фільм «Метро» афіцыйнага беларускага тэлебачання не рэкамендуе свой фільм да прагляду дзецям і асобам з няўстойліваю псіхікай. Аўтары стужкі дэманструюць невядомыя дагэтуль факты са справы аб выбуху, урыўкі аператыўнай здымкі. Сярод іншага паведамляецца, што міліцыянт Віталь Рагачэўскі, які прапусціў Канавалава ў метро, асуджаны на тры гады зняволення. Вердыкт агучвае ў тым ліку акцёр Уладзімір Гасцюхін. У фільме ж нашага тэлеканалу «Страх у краіне спакою» афіцыйная версія падзеяў, паводле якой тэракт учынілі Дзмітрый Канавалаў ды Уладзіслаў Кавалёў, ставіцца пад сумнеў. Задаюцца пытанні, на якія ані следства, ані суд гэтак і не здолелі знайсці адказы, і якія падмацоўваюць версію пра магчымую невінаватасць нарадзінцаў Віцебску.

Медыя-эксперт Леанід Міндлін фільм БТ называе прапагандаю, стужку “Белсату” – расследаваннем: “Там шукаюць праўду, а той фільм [“Метро”. – belsat.eu] сцвярджае тое, што сказаў кіраўнік дзяржавы, <…> спроба давесці тое, што расстрэл быў законны”.

Ці надыдзе дзень, калі мы ўсе даведаемся праўду? Журналістку Вераніку Чаркасаву забілі ў 2004-м, а хто гэта зрабіў, дагэтуль невядома, гаворыць Леанід Міндлін.

11 красавіка на час трансляцыі абодвух фільмаў наш сайт быў заблакаваны. Магчыма, гэта прыкрае супадзенне. Праўда, з блакадаю сайтаў, арыштамі, штрафамі ды папярэджаннямі незалежныя журналісты ў Беларусі сутыкаюцца ледзь не штодня. Чаму гэта не закранае працаўнікоў дзяржаўных медыяў? Паводле эксперта, у Беларусі не існуе дзяржаўнай журналістыкі, яе месца займаюць прапаганда і чорны пі-ар.

belsat.eu

Стужка навінаў