У Менску адкрылася выстава працаў польскіх студэнтаў-мастакоў


У менскім Палацы мастацтва адбылося адкрыццё выставы «7-е Агульнапольскае біенале студэнцкай графікі. Познань-2011». У экспазіцыю, арганізаваную пры падтрыманні Мастацкага ўніверсітэту ў Познані і Польскага інстытуту ў Менску, уваходзяць працы студэнтаў амаль усіх вышэйшых мастацкіх навучальных установаў Польшчы.

Як адзначыў дырэктар Польскага інстытуту ў Менску Пётр Казакевіч, на адкрыццё выставы з Польшчы былі запрошаныя прафесары і куратары 7-га студэнцкага біенале графікі. «Гэта незвычайная выстава – 96 экспанатаў 67 аўтараў былі выбраныя з тысячы прапанаваных працаў. Гэта розныя тэхнікі, бачанне свету», – сказаў Казакевіч.

Выстава будзе працаваць да 26 красавіка.

belsat.eu

Стужка навінаў