Фільмы «Белсата» - на DVD


З нагоды 3-годдзя першага незалежнага беларускага тэлеканала абвяшчаецца рэкламная акцыя

1. Выберы адзін з ніжэйпазначаных фільмаў;

2. З 14 па 21 снежня дашлі свой хатні адрас і назву абранай стужкі на e-mail альбо пошту;

3. Цягам месяца мы прышлем дыск з фільмам.

1. Няскораная, дак.фільм, рэж.ананімны. Пра Ларысу Геніюш, беларускую паэтку, патрыётку, імя якой наганяла жах на савецкія ўлады. Фільм здымаўся ў Менску, Зэльве, Вільні, Празе. Галоўны апавядальнік – Міхась Скобла.

2. Тутэйшыя, тэлеспектакль, рэж. В.Мазынскі. Экранізацыя трагікамэдыі Янкі Купалы (рэж. Валер Мазынскі). Гісторыя Беларусі пачатку 20 стагодзьдзя, палітычнае ліхалецце, адна акупацыя змяняецца іншай. Пошукі нацыянальнай ідэі. Удзел узялі вядомыя беларускія акторы: Анатоль Кот, Алег Гарбуз, Павал Харланчук.

3. Код прысутнасці, дак.фільм, аўт. сцэнару Ул. Халіп. Пра тое, як у Беларусі паўставаў аўтарытарызм. У стужцы ажываюць падзеі сярэдзіны 90-ых гадоў. брутальнае збіццё дэпутатаў Вярхоўнага савету, галадаванне у парламенцкай зале супраць змены сімволікі. Валянцін Акудовіч, Валянцін Голубеў, Генадзь Бураўкін і іншыя разважаюць, калі ў Беларусі адбудуцца перамены

4. Як пошуг маланкі, дак.фільм рэж. В.Мазынскі. Пра палымянага патрыёта, кіраўніка падпольнага антысавецкага руху на Мядзельшчыне Расьціслава Лапіцкага. Хлопец адмовіўся ад памілавання, быў расстраляны. Яго імя стала легендарным. Акрамя дакументальных здымкаў у фільме ёсць і мастацкія інсцэніроўкі.

5. Галерэя Ады, дак.фільм, рэжысёр Ул.Колас. Апавядае пра грамадскую актывістку з вёскі Германавічы Аду Райчонак, якая штогод арганізуе мастацкія пленэры з удзелам беларускіх і замежных. Гэта фільм – разважанні аб лёсах цяперашняй беларускай вёскі, краіны і асобы, якая імкнецца далучыць сваіх сучаснікаў да вечнасці, прыгажосці і праўды.

6. Чарнобыль для Еўропы, дак.фільм, рэж. С.Ісакаў, сцэн. Ул.Халіп. Нягледзячы на пратэсты грамадскасці, улады Беларусі вырашаюць будаваць новую атамную электрастанцыю на мяжы з Еўрасаюзам у раёне Астраўца. Якім коштам гэта можа абысціся Беларусі і Еўропе?

Заяўкі дасылайце нам на e-mail: belsatfilm@gmail.com

Альбо на паштовую скрыню: a/с 383, 220013, Менск

* удзельнік дае згоду на атрыманне ў будучыні рэкламных матэрыялаў «Белсату»

** мы не высылаем на адзін адрас больш за адзін дыск

*** адрас мусіць утрымліваць актуальныя назву горада, вуліцу, дом, кватэру і індэкс.

**** акцыя дзейнічае толькі па тэрыторыі Беларусі

Стужка навінаў