Сідарэвіч: Псіхіятры лёгка могуць зрабіць здаровага вар'ятам


Публіцыст, літаратурны крытык і гісторык, які ў савецкія часы за палітычныя погляды сам прайшоў праз псіхіятрычнае аддзяленне, разважае пра сітуацыю з Сяргеем Каваленкам.

Гісторык, публіцыст і літаратурны крытык Анатоль Сідарэвіч узгадвае расправы над вальнадумцамі ў савецкія часы і раіць дзеля разумення сітуацыі прачытаць раман Кена Кізі “Над гняздом зязюлі”. Паводле суразмоўцы, калі будзе адпаведны загад, псіхіятры лёгка могуць зрабіць хворым здаровага чалавека: “Чытайце Рыгора Крушыну, успаміны, як таленавітага паэта-лірыка Віктара Казлоўскага ўвагналі ў вар’яцтва”.

Спадар Сідарэвіч звяртае ўвагу на тое, што перад першым судовым працэсам Сяргея Каваленку абследавалі, і ніякіх парушэнняў у псіхіцы не знайшлі. “І раптам аказалася, што адхіленні ў псіхіцы. Гэта звычайна – падавіць волю”, – тлумачыць ён дзеянні ўладаў. Што можа дапамагчы выратаваць віцебскага актывіста? Пратэст грамадства і падтрыманне міжнародных арганізацыяў псіхіятраў, мяркуе суразмоўца.

belsat.eu

Стужка навінаў