Пратэст «FEMEN» на званіцы Сафійскага сабору


Актывісткі руху пратэставалі супраць законапраекту, паводле якога ва Украіне могуць забараніць аборты.

Пяцёра актывістак “FEMEN” вывесілі на званіцы Сафійскага сабору ў цэнтры Кіева 7-мятровы плакат з напісам “STOP”, дзе літара “Т” стылізаваная пад праваслаўны крыж. Актывісткі патлумачылі, што гэтак яны пратэстуюць супраць “змовы царквы і дзяржавы”, скіраванай на забарону абортаў. Акцыя доўжылася некалькі хвілінаў – неўзабаве актывістак арыштавалі.

Ва ўкраінскім парламенце месяц таму з ініцыятывы дэпутата фракцыі “БЮТ-Батьківщина” быў зарэгістраваны законапраект, паводле якога забараняецца правядзенне абортаў, акрамя як паводле медычных і сацыяльных паказанняў. Дэпутат патлумачыў сваю ініцыятыву кепскаю дэмаграфічнаю сітуацыяй у краіне.

belsat.eu

Стужка навінаў